4 лютага — Сусветны дзень барацьбы з ракам

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі. Гэта штогадовае мерапрыемства, якое арганізуецца Міжнародным супрацьракавым саюзам (International Union Against Cancer, UICC) з 2005 года.

Мэта гэтага дня — прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай глабальнай праблемы, нагадаць пра тое, наколькі небяспечныя і распаўсюджаныя цяпер анкалагічныя захворванні.

На ўліку ў анкалагічных дыспансерах Беларусі стаіць каля паўмільёна чалавек. Колькасць хворых на рак штогод узрастае. У 2014 годзе выяўлена 43 210 новых выпадкаў, а сёлета чакаецца 44 210 выпадкаў. Але пры гэтым за апошнія дзесяць год на 12% знізілася смяротнасць ад анкалагічных хваробаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі