3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за няўдалы падпал "Табакеркі"

3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за няўдалы падпал "Табакеркі"

3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за няўдалы падпал "Табакеркі". 3 сакавіка ў Гомелі вынеслі прысуд Вадзіму Цыкунову, паведамляе TUT.by. Яго справу разглядаў суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Мужчыну прызналі вінаватым у вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу кіёска (у “хуліганстве” і "незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў"). Суддзя — Яўген Шаршнёў. Пракурор прасіў для Цыкунова 4,5 года зняволення.

Здарэнне адбылося 25 кастрычніка 2020 года. "Табакерка" ад дзеянняў мужчыны не пацярпела. Страты ад яго дзеянняў склалі менш за 27 рублёў, ён гэтую суму кампенсаваў. Цыкунова затрымалі ў канцы лістапада мінулага года і з таго часу ён знаходзіцца за кратамі.

23 лютага ў судзе Вадзім Цыкуноў заявіў, што не меў намеру падпальваць "Табакерку", проста хацеў у "бязлюдным месцы... праверыць вогненную бутэльку". Падчас кідання "кактэйляў Молатава" ён гэта не фатаграфаваў і не здымаў на відэа. Мужчына таксама сцвярджаў, што пасля затрымання агаварыў сябе пра намер падпальваць кіёскі, бо яго збілі міліцыянеры і пагражалі катаваннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі