31 жніўня і 1 верасня ў Беларусі пройдуць школьныя лінейкі

31 жніўня і 1 верасня ў Беларусі пройдуць школьныя лінейкі

31 жніўня і 1 верасня ў Беларусі пройдуць школьныя лінейкі. Першы ўрок для школьнікаў сёлета будзе прысвечаны Году малой радзімы, інфармуе БЕЛТА. Ён пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...".

Паведамляецца, што на гэты тэматычны ўрок будуць запрошаныя прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, пісьменнікі, вядомыя выпускнікі школаў, а таксама вядомыя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, медыйныя персоны. Плануецца, што высокапастаўленыя чыноўнікі прымуць удзел у такіх уроках на сваёй малой радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі