Вы тут

31 ліпеня БАТЭ згуляе другі матч з "Русенборгам" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Падчас матча БАТЭ-"Русенборг" на "Барысаў-Арэне" / fcbate.by

Увечары 31 ліпеня футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць гульню ў адказ з нарвежскім "Русенборгам". Матч адбудзецца ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Гульня на стадыёне "Леркендал" пачнецца ў 20:00 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя — на "Беларусь 5".

Першы матч прайшоў у Барысаве 24 ліпеня. БАТЭ атрымаў перамогу з лікам 2:1. Галамі ў гаспадароў адзначыліся Ігар Стасевіч і Максім Скавыш.

Пераможца сённяшняй гульні ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў выйдзе супраць пераможца пары "Марыбор" (Славенія) — АІК (Швецыя). Няўдачнік пяройдзе ў Лігу Еўропы, дзе згуляе з клубам "Сараева" з Босніі і Герцагавіны.