Вы тут

30 розных Скарын: у кіно, на карцінах, марках, медалях і дзіцячых малюнках

На фота: фрагмент карціны Язэпа Драздовіча і кадр з сюжэта СТБ.

6 жніўня спаўняецца 500 гадоў беларускаму кнігадрукарству. Менавіта ў гэты дзень 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе "Псалтыр" — першую друкаваную беларускую кнігу.

Як выглядаў першадрукар? Мы дакладна не ведаем. Ёсць толькі адзін прыжыццёвы партрэт Францыска Скарыны — ён змясціў яго ў сваіх кнігах. Яшчэ адзін партрэт — з фрэскі Рафаэля, з якім славуты беларус пасябраваў падчас вандроўкі па Італіі паміж 1512 і 1514 гадамі — таксама лічыцца некаторымі даследчыкамі прыжыццёвай выявай Скарыны.

Скарына з гравюры 1517 года і з фрэскі Рафаэля. Падобныя?

У 1512 годзе Скарына атрымлівае ў Падуі ступень "доктара ў медыцынскіх навуках". Праз пяць гадоў ён адкрывае тыпаграфію ў Празе і пачынае выдаваць Біблію з аўтарскімі прадмовамі і пасляслоўямі.

Усе астатнія выявы Францыска Скарыны робяцца пасля яго смерці людзьмі, якія яго ніколі не бачылі. Фантазія і талент мастакоў рабілі першадрукара высокім і нізкарослым, хударлявым і поўным, вусатым і бязвусым:

Партрэт Скарыны, зроблены Язэпам Драздовічам.
Алег Янкоўскі ў ролі Францыска Скарыны (фільм "Я, Францыск Скарына") — то з вусамі, то без вусоў!
Францыск Скарына ў выкананні Арцёма Кураня, сучасны спектакль "Кар'ера доктара Рауса".

Наконт таго, ці насіў Скарына вусы, зроблена нават не адно, а адразу некалькі даследаванняў. Гэтым пытаннем цікавіліся навукоўцы, якія вывучалі гравюры Скарыны, да яго звярталіся мастацтвазнаўцы Мікола Шчакаціхін і Віктар Шматаў.

Чэшскія даследчыкі нядаўна заявілі, што Скарына не меў вусоў. Але намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша сцвярджае, што ніякіх падставаў так лічыць няма, і чалавек з вусамі, выяўлены на скарынаўскай гравюры, і ёсць Скарына.

Так Скарыну ўяўлялі ў канцы 1980-х, калі рыхтаваліся да святкавання 500-х угодкаў з яго нараджэння.
Мурал на будынку Гомельскага дзярдаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.
Ілюстрацыя Паўла Татарнікава да кнігі "Сем цудаў Беларусі".
Помнікі Францыску Скарыне ў Лідзе і Полацку...
...Празе...
...і Мінску.
Такім Францыска Скарыну бачаць сучасныя дзеці...
...і сучасныя дызайнеры.
Правы Скарына — працы Віктара Маркаўца. Злева ўнізе — партрэт, зроблены Валерам Дзевіскібам.
Францыск Скарына за працай. Не пазнаеце?