3-D-рымейк "Жоўтай падводнай лодкі" абраў "бітлоў"

Галівудскі рэжысёр Роберт Зэмэкіс (Robert Zemeckis) абраў акцёраў на ролі ўдзельнікаў The Beatles для свайго 3D-рэмейку “Жоўтай субмарыны” (Yellow Submarine). Так, Джона Ленана сыграе брытанскі телеакцёр Дын Ленакс Кэлі (Dean Lennox Kelly). Роля Пола Макартні дасталася Пітэру Серафіновічу (Peter Serafinowicz), вядомаму па фільмеу “Зомбі з імем Шон”.

Джорджа Харысана сыграе Кэры Элвэс (Cary Elwes). Ён граў у Зэмэкіса ў “Каляднай гісторыі” (A Christmas Carol) і зняўся ў кінакоміксе “Прыгоды Тэнтэна: Сакрэт аднарога” (The Adventures of Tintin: Secret of the Unicorn), які выходзіць напрыканцы 2011 года.  
Ролю Рынга Стара выканае Адам Кэмпбэл (Adam Campbell), які ўдзельнічаў у парадыйных камедыях “Кінасустрэча”(Date Movie) і “Вельмі эпічнае кіно” (Epic Movie), паведамляе Hollywood Reporter.

У эпізодах, дзе па сцэнарыі The Beatles будуць выконваць песні, ролі бітлоў сыграюць удзельнікі трыб'ют-гурта Fab Four. Спяваць ім не давядзецца : у стужцы прагучаць 16 кампазіцый саміх The Beatles.

3D-рымейк фільма 1968 года будзе зняты з выкарыстаннем тэхналогіі захопу карцінкі (performance capture), ужытай Зэмэкісам у некалькіх яго папярэдніх працах. Па некаторых дадзеных, выхад “Жоўтай субмарыны” павінен супасці з адкрыццём летняй Алімпіяды 2012 года, якая пройдзе ў Лондане.

Фота: www.stihi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі