28-гадовую жанчыну з Брэста вінавацяць у забойстве нованароджанай дачкі

28-гадовую жанчыну з Брэста вінавацяць у забойстве нованароджанай дачкі

Следчы камітэт выставіў абвінавачанне ў забойстве 28-гадовай жанчыне ў Брэсце. 

15 траўня ў мясцовую міліцыю паступіла паведамленне з лякарні, што 10 траўня адтуль выпісалі жанчыну, якая 17 сакавіка нарадзіла дачку. У паведамленні гаварылася, што месцазнаходжанне дзіцяці невядомае.

Жанчына з'яўляецца слухачкай курсаў адной з брэсцкіх ВНУ. Пасля яе тлумачэнняў следча-аператыўная група з дапамогай вадалазаў АСВОД праверыла вадаём і знайшла на беразе цела дзіцяці, загорнутае ў прасціны.

Для высвятлення прычыны смерці дзяўчынкі была прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Пасля таго як жанчыне выставілі абвінавачанне ў забойстве дачкі, яе ўзялі пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі