28-гадовага жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў

Іван Сухамераў

Іван Сухамераў / Facebook

28-гадовы жыхар Петрыкава Іван Сухамераў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафаваны на 4000 рублёў. Суддзя Сяргей Багінскі судзіў яго адразу па дзесяці палітычных артыкулах (у тым ліку за "здраду дзяржаве"), паведамляе gp.by.

Справу з лютага ў закрытым рэжыме разглядаў Гомельскі абласны суд. Па версіі следства, Сухамераў "размяшчаў негатыўныя публікацыі" ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама матэрыялы з заклікамі да міжнародных арганізацый да ўвядзення санкцый супраць РБ. Таксама сцвярджалася, што мужчына ўступіў у склад арганізацыі BYPOL і хацеў стаць ваяром палка Каліноўскага, данаціў Узброеным сілам Украіны.

Затрыманне Івана Сухамерава адбылося ў чэрвені 2023-га пасля вяртання з-за мяжы. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі