27 ліпеня долар падаражэў на 6 рублёў, а еўра — на 221

У панядзелак, 27 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 6 рублёў — да 15 126, курс еўра вырас на 221 рубель і складае 16 772, курс расійскага рубля знізіўся з 260,36 да 256,48 беларускага рубля.

Такім чынам беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.

Нагадаем, у пятніцу, 24 ліпеня, долар падаражэў на 12 рублёў — да 15 120, курс еўра знізіўся на 64 рублі і складаў 16 551, курс расійскага рубля знізіўся з 263,30 да 260,36 беларускага рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі