27-гадовага віцябляніна асудзілі на 12 гадоў за адміністраванне ТГ-каналаў

Вадзім Васільеў / t.me/viasna96
Вадзім Васільеў / t.me/viasna96

12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 16 000 рублёў штрафу (500 базавых) — такі прысуд атрымаў Вадзім Васільеў. 27-гадовага віцябляніна судзілі ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Хлопца асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — нібыта за адміністраванне тэлеграм-каналаў "Віцебск 97%" і "Орша 97%".

Суд быў закрытым, таму падрабязнасці працэсу невядомыя. Прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Вядома, што Васільева затрымалі напрыканцы траўня 2022 года. Сілавікі знялі з ім відэа, у якім віцяблянін расказаў, што быў адміністратарам пратэсных чатаў і каналаў у жніўні 2020 года.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі