26 лютага курс долара знізіўся на 166 рублёў, курс еўра — на 218

26 лютага курс долара знізіўся на 166 рублёў, курс еўра — на 218

У пятніцу, 26 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 166 рублёў і складае 21 482, курс еўра знізіўся на 218 — да 23 650 рублёў. Расійскі рубель умацаваўся, яго курс вырас з 283,55 да 286,05 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 25 лютага, курс долара знізіўся на 16 рублёў — да 21 648, курс еўра вырас на 34 рублі — да 23 868, курс расійскага рубля зусім нязначна павялічыўся — з 283,52 да 283,55 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі