256 чалавек шукаюць сяброў: створаны сайт для сяброўства з палітвязнямі

Фота турмы носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё
Фота турмы носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

Па стане на 16 лютага 256 чалавек у Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Спіс, складзены праваабаронцамі, расце не па днях, а па гадзінах.

Нягледзячы на тое, што большасць з іх знаходзіцца за кратамі і доступу да інтэрнэту не мае, кожнага палітвязня можна "дадаць у сябры". Для гэтага ў Беларусі створаны спецыяльны сайт politzek.me

Сацсетка для тых, хто пакуль што афлайн

Сайт уяўляе з сябе сацсетку без зваротнай сувязі. Як і ў любой сацсетцы, у "Палітзэку" ёсць свае "віпы" — зняволеныя з найбольшай колькасцю падпісчыкаў. Гэта наглядна паказвае, хто з іх карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод беларусаў.

Марыя Калеснікава — 385 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными

Кіраўніца штаба Віктара Бабарыкі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава ўзначальвае спіс віпаў. Уладальніца парванага пашпарта знаходзіцца ў няволі з 7 верасня мінулага года. Яе абвінавачваюць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК).

"Беларусы — вы неверагодныя!" — гэта фраза з вуснаў Марыі натхняе, а легендарнае "Дзяўбці! Дзяўбці! Дзяўбці!" — як дэвіз да штодзённых подзвігаў. Марыя любіць музыку, грае на флейце, прыдумляе культурныя праекты і неверагодна любіць Беларусь і беларусаў", — гаворыцца на сайце politzek.me.

Дзе сядзіць: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Максім Знак — 313 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными

Другое месца займае адвакат штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак. Яго затрымалі праз два дні пасля Марыі Калеснікавай і прад'явілі дакладна такія самыя абвінавачанні.

"Максіма Знака называюць "жалезным" юрыстам, таму што ён захапляецца трыятлонам — гонкай даўжынёй 226 кіламетраў: 3 уплаў, 180 на ровары плюс марафон. А яшчэ Максім грае на гітары, складае песні на беларускай мове і душэўна іх выконвае", — так апісваюць патэнцыйнага сябра на сайце.

Дзе сядзіць: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Віктар Бабарыка — 276 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными

Сам экс-банкір і прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка размясціўся на трэцім месцы. За кратамі ён з 18 чэрвеня 2020 года. Яго абвінавачваюць у "дачы хабару ў асабліва буйным памеры" і "адмыванні сродкаў, атрыманых незаконным шляхам" (ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК РБ).

Вось як яго профіль прэзентуюць на "Палітзэку": 

"Гэта Віктар Бабарыка заснаваў фонд "Шанс" і дапамагаў дзецям, гэта з яго дапамогай у Беларусь вярнуліся арыгінал Бібліі Францыска Скарыны, карціны знакамітых мастакоў — выхадцаў з Беларусі: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Льва Бакста. "Восеньскі салон", "Арт-Беларусь", культурны хаб "ОК 16" — гэта толькі частка тых праектаў, якія ўбачылі свет дзякуючы Віктару Дзмітрыевічу.

А яшчэ Віктар не стамляецца прызнавацца Беларусі і беларусам у любові".

Дзе сядзіць: СІЗА КДБ, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050.

 

Ігар Лосік — 217 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными
Фота: svaboda.org

Аўтар 300-тысячнага тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" Ігар Лосік не можа пахваліцца на "Палітзэку" такой жа колькасцю падпісчыкаў, але тым не менш размясціўся на чацвёртым месцы. Ён быў затрыманы 25 чэрвеня — адміністраванне тг-канала з навінамі з Беларусі сілавікі расцанілі як "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавым беспарадках" (ч. 2 арт. 342 КК РБ).

Неверагодныя факты з жыцця палітвязня на сайце "Палітзэк":

"Свабоду ўсім затрыманым", — пісаў у Фэйсбуку Ігар Лосік за пару тыдняў да свайго затрымання".

Дзе сядзіць: СІЗА, вул. Савецкая, 22а, г. Жодзіна, 222163.

Сяргей Ціханоўскі — 166 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными

У аўтара ютуб-канал "Страна для жизни" і мужа Святланы Ціханоўскай Сяргея пятае месца. Са спіса "топаў" у няволі даўжэй за ўсіх: з 29 траўня 2020 года. І ў скарбонцы абвінавачанняў цэлыя тры пункты: ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 191 КК (перашкода працы ЦВК), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

"Сяргей завёў асабісты блог, бо "стаміўся ад самавольства чыноўнікаў". Фішка яго блога — стрымы з беларускіх гарадоў і мястэчак і размовы з мясцовымі жыхарамі пра асноўныя праблемы. Сяргей даў голас беларусам", — апісвае профіль Ціханоўскага "Палітзэк".

Дзе сядзіць: СІЗА, вул. Савецкая, 22а, г. Жодзіна, 222163.

Сцяпан Латыпаў — 162 сябры

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными
Фота з сацсетак

Калі хтосьці паспеў забыць пра Сцяпана Латыпава, то гэта прамысловы альпініст, дырэктар кампаніі "Беларбо", якая займаецца лячэннем дрэў. Ён падазраецца ў "арганізацыі незаконнага канала пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў" і нібыта "меў намер выкарыстоўваць атрутныя рэчывы супраць супрацоўнікаў міліцыі". Затрыманы 15 верасня.

"Выдатны сусед і жыхар двара вядомай на ўсю Беларусь "Плошчы Перамен" у Мінску. Ён абараняў мурал "дыджэяў пераменаў", — сціплае апісанне яго профілю на сайце.

Дзе сядзіць: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Эдуард Бабарыка — 148 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными
Фота з сацсетак

Сын Віктара Барыкі Эдуард быў затрыманы разам з бацькам. У адрозненне ад экс-банкіра яго падазраюць у нявыплаце падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК РБ).

Пра былога кіраўніка краўдфандынгавых платформаў Ulej і MolaMola пішуць наступнае:

"Эдзік пастаянна прыдумляе новыя ідэі, а самая каштоўная парада, якую ён дае сваім сябрам, — "не баяцца марыць і не апускаць рук".

Дзе сядзіць: СІЗА КДБ, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050.

Марфа Рабкова — 140 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными
Фота з сацсетак

Каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончай арганізацыі "Вясна" Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня. Занятак валанцёрствам міліцыя палічыла "навучаннем ці іншай падрыхтоўкай асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках" (ч. 3 арт. 293 КК РБ).

"Марфа асабіста насіла перадачы палітвязням у СІЗА. Сябры кажуць, што яна вельмі спагадлівая, а галоўныя каштоўнасці для яе — правы чалавека і развітая грамадзянская супольнасць", — пішуць пра яе аўтары сайта.

Дзе сядзіць: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Кацярына Барысевіч — 139 сяброў

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными
Фота: TUT.by

Журналістка партала TUT.by Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы (ч. 3 арт. 178 КК РБ) збітага да смерці Рамана Бандарэнкі. Яна прывяла ў артыкуле словы лекара пра адсутнасць у крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў улады.

"Палітзэк" успамінае расказы калег Кацярыны: "Каця была практычна першым чалавекам, каго я ўбачыла ў інтэрнаце журфака. Нас з ёй засялілі ў адзін блок. Дагэтуль памятаю, як яна сядзела на падаконніку, з запалам расказваючы пра тое, як цяпер мы будзем вучыцца журналістыцы, як выдатна будзе ў Мінску. Інтэрнат быў пусты, усе раз'ехаліся па сваяках, баючыся заставацца ў незнаёмым месцы, і толькі Каціны палымяныя вочы і ўпэўненасць у будучыні дапамагала мне справіцца з нервовасцю".

Дзе сядзіць: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Аляксандр Васілевіч — 123 сябры

256 человек ищут друзей: в Беларуси создан сайт для дружбы с политзаключёнными

Сузаснавальнік анлайн-выданняў Kyky.org і The Village Беларусі Аляксандр Васілевіч затрыманы 29 жніўня. Праз падпіску аб неразгалошванні ні адвакаты, ні жонка не могуць сказаць, абвінавачанні па якім артыкуле яму прад'яўленыя.

"Палітзэк" у профілі Васілевіча ўспамінае ягоныя словы, якія ён напісаў пасля сутак, на якія трапіў, калі прынёс хадайніцтва за Віктара Бабрыку ў СІЗА КДБ:

"Сябры, вы найлепшыя. Дзякуй за падтрымку, я ганаруся, што вы ў мяне ёсць і што вы такія крутыя! Пакуль мы разам, пакуль мы не згаджаемся з хлуснёй і хамствам, у нас ёсць усе шанцы зрабіць гэтую краіну, наша жыццё і жыццё нашых дзяцей лепшым. Вы неверагодныя!"

Дзе сядзіць: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

***

Пасля рэгістрацыі на сайце карыстальнікам прапануецца дадаць сяброў са спіса палітвязняў і выконваць розныя заданні.

"Заданні звязаныя з дзеяннямі, якія вам добра знаёмыя. П'яце гарбату? Адпраўляеце ліст? Зрабіце гэта разам з палітвязнямі і выкладзіце фотку. Навошта? Дзеля агалоскі — яна наш галоўны інструмент барацьбы. Так мы нагадваем пра пытанне і дзяўбём: дрэнныя справы баяцца святла. Выказваем салідарнасць і падтрымліваем адно аднаго", — апісваюць мэту афлайн-сяброўства аўтары сайта.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі