25 траўня ўведзены новы графік руху пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў

У мэтах забеспячэння выканання аб'ёмаў пасажырскіх перавозак, для паляпшэння сэрвіснага абслугоўвання пасажыраў у апошнюю нядзелю траўня ўведзены новы графік руху цягнікоў. Як паведамляе сайт Беларускай чыгункі, са снежня 2007 года ўжо ўведзеныя ў зварот прычапныя бесперасадачныя вагоны: Мінск-Будапешт 2 разы ў тыдзень, Мінск-Вена 1 раз у тыдзень, Мінск-Амстэрдам штодня.

У графіку руху цягнікоў дадаткова запланавана ўвядзенне новых цягнікоў і маршрутаў бесперасадачных зносінаў, напрыклад, Віцебск-Магілёў-Гомель-Еўпаторыя, Гродна-С.Пецярбург, Гомель-Бранск. Акрамя таго, павялічаная перыядычнасць курсіравання цягнікоў Мінск-Іркуцк, Магілёў-Вільнюс, Гомель-Мурманск, бесперасадачных вагонаў Мінск-Астана, Гродна-Адлер, Магілёў-Адлер, Гродна-Адэса.

З новым раскладам можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі