21:51 Нямеччына асуджае ядзерную праграму Ірану і ўхваляе антыракетны шчыт

Урад Нямеччыны, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе ў гэтым паўгоддзі, “з вялікім неспакоем” успрыняў у аўторак іранскую заяву пра пачатак узбагачэння урану на прамысловым узроўні. Ён заклікаў Тэгеран прыслухацца да патрабаванняў міжнароднай супольнасці. Разам з тым старшыня камісіі замежных справаў кіроўнай у Нямеччыне Хрысціянскай дэмакратычнай партыі (ХДП) Экарт фон Клаэдэн пазытыўна ацаніў планы супрацьракетнага шчыта.

Ён мяркуе, што ў сувязі з нарастаючай небяспекай з боку Ірану Еўропа павінна быць эфэктыўна абароненай перад магчымай атакай.

Супрацьракетны шчыт ЗША на тэрыторыі Сярэдняй Еўропы мусіць стаць часткай сістэмы абароны NATO.

Партнёры ХДП па кіроўнай кааліцыі, найперш Сацыялістычная партыя Нямеччыны, не згаджаюцца з пазыцыяй Экарту фон Клаэдэну, называючы размяшчэнне антыракетнага шчыту правакаваннем Расіі і небяспечным крокам у гонцы ўзбраення.

Старшыня нямецкага ўраду тым часам засцерагае ўсе бакі спрэчкі пра ўласную адказнасць за ўсе дзеянні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі