20 кастрычніка курс долара ў Беларусі вырас на 94 рублі

20 кастрычніка курс долара ў Беларусі вырас на 94 рублі

20 кастрычніка адбыліся чарговыя валютныя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк сфармаваў новыя валютныя курсы.

Так, курс долара павысіўся на 94 рублі — да 17 273, еўра вырас на 79 рублёў — да 19 582, расійскі рубель панізіўся з 279,4 да 277,58 беларускага.

Агулам рубель аслабеў да кошыка валют на 0,02%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 кастрычніка курс долара знізіўся на 15 рублёў — да 17 179, еўра патаннеў на 31 рубель — да 19 503, расійскі рубель знізіўся на 0,6 — да 279,4 рубля.

Фота: appwatch.nl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі