Курс долара ў Беларусі 19 кастрычніка знізіўся на 15 рублёў

Курс долара ў Беларусі 19 кастрычніка знізіўся на 15 рублёў

19 кастырчніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі валютамі. У іх выніку курсы ўсіх асноўных валют панізіліся, і рубель вырас да кошыка валют на 0,16%, паведамляе сайт Нацбанка.

Так, курс долара знізіўся на 15 рублёў — да 17 179, еўра патаннеў на 31 рубель — да 19 503, расійскі рубель знізіўся на 0,6 — да 279,4 рубля.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 кастрычніка курс долара панізіўся на 54 рублі — да 17 194, еўра патаннеў на 206 рублёў — да 19 534, расійскі рубель вырас з 276,95 да 280.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі