20-гадовы беларус паўгода быў у "рабстве" ў Калужскай вобласці

20-гадовы беларус паўгода быў у "рабстве" ў Калужскай вобласці

На радзіму ў Бабруйск вярнуўся 20-гадовы беларус, які паўгода правёў у рабстве ў Калужскай вобласці Расіі. У каментары сайту go32.ru актывіст атрада "Ліза Алерт" Максім Урэцкі паведаміў, спасылаючыся на сваякоў беларуса: "Аляксандр дабраўся дадому. Нібыта з ім усё ў парадку".

Жыхар Бабруйска паехаў на працу ў Расію ў сакавіку 2015 года. Ён апынуўся ў пасёлку Газаправод Бабынінскага раёна Калужскай вобласці. Хлопец кажа, што ў яго і таварышаў, якія прыехалі ў надзеі зарабіць, забралі пашпарты, іх збівалі і прымушалі працаваць задарма.

14 лістапада бабруйчаніну ўдалося ўцячы. На яго наткнуліся бранскія пашукавікі і перадалі паліцыянтам. Тыя пасадзілі беларуса ў цягнік і адправілі ў Беларусь.

Фота: ru-an.info і go32.ru

 

20-гадовы беларус паўгода быў у "рабстве" ў Калужскай вобласці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі