Вы тут

2 студзеня ў Беларусі будзе выходны

Сяргей Балай, TUT.by

Урад зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай №688 ад 9 кастрычнiка 2019 г.

У 2020 годзе беларусы будуць адпачываць не толькі 1-га, але і 2 студзеня. Гэта будзе чацвер. Адпрацаваць яго давядзецца ў суботу 4 студзеня. 

Пасля яго зноў будзе чарада выходных, звязаная з праваслаўным Нараджэннем Хрыстовым. Выходнымі будуць 5, 6 і 7 студзеня (нядзеля, панядзелак і аўторак). Замест 6-га давядзецца выйсці на працу 11 студзеня.

Традыцыйна выходным будзе панядзелак перад Радаўніцай — 27 красавіка. Працоўнай замест яго будзе субот 4 красавіка.

Дарэчы, з улікам спецыфікі працы арганізацыі могуць пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.