2-гадовы хлопчык на "Рэно" ўчыніў аварыю на беларуска-польскай мяжы (фота)

Аўтааварыя адбылася ўдзень 20 жніўня на тэрыторыі кантрольна-прапускнога пункта "Варшаўскі мост". Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, кіроўца аўтамабіля "Рэно" выйшаў з салона для афармлення дакументаў. Перад гэтым ён паклаў ключы ад машыны ў кішэню курткі, якую паклаў на задняе сядзенне.

У легкавіку заставаўся ў дзіцячым аўтакрэсле яго сын ва ўзросце 2,5 гады. Калі бацька пайшоў, хлопчык дастаў з курткі ключы і завёў рухавік машыны. Яна праехала літаральна сантыметры і сутыкнулася з "Фольксвагенам". Кіроўца апошняга быў у шокавым стане, калі пабачыў на месцы кіроўцы "Рэно" малое дзіця.

Абодва аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Фота: gaibrest.artemsoft.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі