19:10 Па трох крымінальных артыкулах асуджаны 22-гадовы жыхар Ганцавічаў

Адразу па трох крымінальных артыкулах (крадзёж, злоснае хуліганства і пагроза забойства) асуджаны 22-гадовы жыхар Ганцавічаў.
Першае злачынства ён здзейсніў яшчэ ў лістападзе мінулага года - скраў тэлевізар. Праўда, як хлопцу ўдалося з “Віцязем” у руках злезці з балкона, што знаходзіцца на другім паверсе і не папсаваць тэхніку, дагэтуль застаецца таямніцай.

Ужо ў студзені гэтага года ў нецвярозым стане ён скраў мабільны тэлефон у свайго сябра і сумачку ў знаёмай непаўналетняй дзяўчыны. Прыйшоўшы ў госці ў чужую кватэру, юнак пагражаў там нажом гаспадару.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. Тым не менш, за здзейсненыя злачынствы ён асуджаны на 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі