19 снежня пачнецца продаж квіткоў на ІІ Еўрагульні ў касах аператара

19 снежня пачнецца продаж квіткоў на ІІ Еўрагульні ў касах аператара

19 снежня пачынаецца продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні ў касах афіцыйнага аператара "Тыкетпро", перадае БЕЛТА.

Офлайн-продаж стартуе ў 12:00 у цэнтральнай касе аператара ў Мінску на праспекце Машэрава. Першым пакупніком папяровых квіткоў будзе талісман Гульняў 2019 года — Лісяня Лесік.

Прадстаўнік Дырэкцыі ІІ Еўрагульняў Максім Кошкалда паведаміў, што кожны квіток (як электронны, так і папяровы) будзе абаронены ўнікальным штрых-кодам. Акрамя таго на папяровых квітках будзе дадатковая абарона: 3D-галаграма, спецыяльны UV-атрамант і іншыя.

Дарэчы, ужо з 1 снежня 2018 года ўсе ахвочыя могуць набыць квіткі на II Еўрапейскія гульні праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by. У Еўропе продаж адбываецца праз афіцыйных рэсэлераў, а ў Расіі з 15 снежня квіткі прадаюцца на сайце афіцыйнага білетнага агента www.ponominalu.ru.

Кошт квітка на спартовыя спаборніцтвы — ад 5 рублёў (або 2 еўра для замежнікаў) да 50 рублёў (або 20 еўра). Квіткі на цырымонію адкрыцця каштуюць ад 150 да 300 рублёў у залежнасці ад месца. На цырымонію закрыцця Еўрагульняў можна будзе трапіць па больш нізкіх коштах — ад 70 да 150 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі