Вы тут

19-гадовы Сяргей Сапега падпісаў кантракт з фарм-клубам "Таронта"

Фота са старонкі Сяргея Сапегі ў сацсетках.

19-гадовы беларускі хакеіст Сяргей Сапега падпісаў кантракт з фарм-клубам "Таронта". Мінулы сезон ён правёў у WHL (58 матчаў у складзе "Прынц Альберт Рэйдэрс", 57 (23+34) ачкоў і яшчэ 13 ачкоў у 23 гульнях плэй-оф), цяпер жа будзе гуляць у AHL з надзеяй у будучыні патрапіць у NHL. Пра падпісанне кантракту з абаронцам паведаміў афіцыйны сайт "Таронта Марліс".

Сапега — ураджэнец Віцебшчыны. Ён — хакеіст нацыянальнай маладзёжнай зборнай Беларусі. За акіянам гуляе з 2017 года.