19-гадовая дзяўчына на Volkswagen ўрэзалася ў аўтобус. Загінулі два чалавекі

19-гадовая дзяўчына на Volkswagen ўрэзалася ў аўтобус. Загінулі два чалавекі

Аўтааварыя з трагічным вынікам адбылася ў суботу, 16 студзеня, каля вёскі Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўшчыны. Як піша onliner.by, дарозе мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны 19-гадовая дзяўчына на аўтамабілі Volkswagen Jetta не справілася з кіраваннем і выехала на паласу сустрэчнага руху. Яе аўтамабіль сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам, які ішоў маршрутам Горкі — Магілёў.

Даішнікі кажуць, што дзяўчына атрымала правы кіроўцы летась у сакавіку і ніколі не ездзіла ўзімку. У яе не было досведу руху ва ўмовах галалёду і снегападу.

У аварыі кіроўца аўтамабіля і 26-гадовая пасажырка загінулі на месцы. Кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі