19-гадоваму хлопцу, які адабраў 2 рублі ў васьмікласніка, пагражае 4 года турмы

19-гадоваму хлопцу, які адабраў 2 рублі ў васьмікласніка, пагражае 4 года турмы

У Мачулішчах міліцыя затрымала хлопца 1998 года нараджэння, які адабраў у васьмікласніка два рублі. Супраць яго распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 206 ("Рабаванне").

Здарэнне адбылося 18 ліпеня. У міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла, што на вуліцы Сасновай у Мачулішчах яе 13-гадовага сына абрабавалі. Невядомы забраў у хлопчыка два рублі.

Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведамляе, што ў рабаўніцтве падазраюць 19-гадовага беспрацоўнага.

Хлопца затрымалі, два рублі ў яго канфіскавалі. Маладому чалавеку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Такія ж санкцыі могуць прымяніць да 32-гадовага жывёлавода з аграгарадка Зяньковічы, які "адкрыта скраў мех камбікорму коштам 21 рубель".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі