18:03 Абарот беларускага рынка інтернет-рэкламы за мінулы год склаў каля 1,5 млн

Такое меракаванне выказалі эксперты парталаў tut.by, open.by і kosht.com. Рост абароту склаў 100%, як і ў 2005 годзе, калі рынак павялічыўся з 350 да 750 тысяч долараў.

Асноўную долю паступленняў складае медыйная рэклама — банеры, рэкламныя артыкулы і платныя спасылкі.

Лідэрам на гэтым рынку з’яўляецца партал tut.by, які належыць прадпрыемству “Надзейныя праграмы”.

Абарот беларускага рынка кантэкстна-пашуковай рэкламы склаў 100 тысяч долараў. Пры гэтым фінансавыя патокі ўдзельнікаў рынка фармаваліся ў асноўным за кошт паступленняў ад удзелу ў партнёрскіх праграмах Яндэкса і Бегуна.

Паступленні ад самастойнага размяшчэння кантэкста беларускімі парталамі склалі, на думку экспертаў, толькі 20 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі