17:57 Парушальнікаў мяжы на Пружаншчыне затрымліваюць добраахвотнікі

Пружаншчына адметная тым, што ў памежных населеных пунктах створаныя і паспяхова дзейнічаюць добраахвотныя дружыны, якія акурат і дапамагаюць лавіць парушальнікаў. За мінулы год толькі на ўчастку Пружанскага накірунку затрыманы 31 парушальнік памежнага рэжыму, некалькі такіх такіх сітуацый было і сёлета. Трэцяя частка затрыманняў на рахунку дружыннікаў.

Асабліва добра працуюць добраахвотнікі з вёсак Хвойнікі, Папялёва, Белы Лясок. А дружыннік Міхал Карэтка з Віскулёў аднойчы адзін затрымаў парушальніка.

Як распавёў адзін з намеснікаў камандзіра памежнай заставы, у дружыннікі яны прымаюць тых, хто дасягнуў узросту 18 гадоў і здольны па сваіх маральных і фізічных якасцях супрацьстаяць парушальнікам.


Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пружаны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі