Вы тут

1750 гледачоў на матч: як праходзіць адзіны чэмпіянат па футболе ў Еўропе

Еўрарадыё

У Беларусі працягваецца чэмпіянат краіны па футболе — адзіны, які дзейнічае ў Еўропе. Еўрарадыё схадзіла на матч 2-га тура ФК "Мінск" супраць мінскага "Дынама" і паглядзела, што робіцца на стадыёне.

Сустрэча выдалася ўпартай і завяршылася перамогай гаспадароў поля з лікам 3:2. На трыбунах было 1 750 чалавек.

На ўваходзе на стадыён ва ўсіх заўзятараў правяраюць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам, медыцынскія маскі фаны за рэдкім выключэннем не апранаюць, бяспечную дыстанцыю ў хоць бы метр паміж сабой не вытрымліваюць.

Матчы 2-га тура скончыліся з такімі вынікамі:

Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) — Белшына (Бабруйск) 1:0

Рух (Брэст) — РЦАР-БДУ (Мінск) 0:1

Слуцк — Дынама-Брэст 0:1

Славія-Мазыр — БАТЭ (Барысаў) 2:1

Мінск — Дынама-Мінск 3:2

Гарадзея — Шахцёр (Салігорск) 0:2

У нядзелю, 29 сакавіка, пройдуць яшчэ два матчы 2-га тура:

Іслач (Мінск) — Смалявічы

Нёман (Гродна) — Віцебск

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.