Вы тут

17-гадовая дзяўчына з Верхнядзвінска ўцякла з дому з 47-гадовым мужчынам

Яна Давыдзёнак / Прэс-служба МУС

Віцебская міліцыя паўгода шукае 17-гадовую Яну Давыдзёнак з Верхнядзвінска, паведамляе прэс-служба МУС.

Маці дзяўчыны звярнулася ў міліцыю з заявай у чэрвені 2019 года. Жанчына распавяла, што яе дачка апошні час цішком ад бацькоў блізка кантактавала з 47-гадовым мужчынам, ураджэнцам Верхнядзвінскага раёна. Потым дзяўчына з'ехала з ім з аграгарадка Каханавічы ў невядомым напрамку.

Паводле апошняй інфармацыі, летам пару бачылі ў Мінску. Пасля таго пра Яну і яе месцазнаходжанне нічога не вядома. У праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што пара магла выехаць за межы Беларусі.

Прыкметы дзяўчыны: на выгляд 17-20 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя, вочы карыя.

Паведамляецца, што дзяўчына не мела пры сабе ні дакументаў, якія сведчаць асобу, ні мабільніка.

Тых, хто мае нейкую інфармацыю пра Яну Давыдзёнак, просяць паведаміць у найбліжэйшы аддзел унутраных спраў альбо па тэлефонах у Верхнядзвінскі РАУС: 8-02151-5-33-02, 8-29-514-11-85, 8-33-347-79-19 ці 102.

Яна Давыдзёнак / Прэс-служба МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.