17-гадовая брастаўчанка ледзь не загінула пры падпольнай інтымнай аперацыі

17-гадовая брастаўчанка ледзь не загінула пры падпольнай інтымнай аперацыі

17-гадовая дзяўчына ў Брэсце ледзь не загінула пры падпольнай пластычнай інтымнай аперацыі. Мясцовая міліцыя праводзіць праверку па гэтым факце, піша tut.by.

Паведамляецца, што дзяўчына захаплялася татуіроўкамі і на гэтай глебе пазнаёмілася з 24-гадовым хлопцам, які меў хобі — рабіць татуіроўкі і пластычныя аперацыі. Гэтую справу ён вывучаў па інтэрнэт-роліках, бо сам працуе ў будаўнічай сферы. Маладыя людзі жывуць у розных гарадах, таму кантактавалі яны праз інтэрнэт. Хлопец распавёў, што плануе адкрыць у Брэсце свой тату-салон.

У размовах з хлопцам дзяўчына неяк сказала, што яе не задавальняе памер яе палавых губ. Пасля гэтага хлопец некалькі месяцаў угаворваў яе зрабіць інтымную пластыку.

Урэшце дзяўчына пагадзілася. Аперацыя праходзіла 3 жніўня ў Брэсце ў будынку тату-салона, які яшчэ не быў афіцыйна адкрыты. Пасля аперацыі дзяўчына вярнулася дадому, але адчула сябе вельмі кепска. Бацькі выклікалі "хуткую". Медыкі шпіталізавалі дзяўчыну ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні з вялікім крывацёкам. Толькі ў лякарні яна распавяла медыкам пра хірургічную аперацыю, удакладняе БЕЛТА. Паведамляецца, што дзяўчына страціла 1,5 л крыві.  

Пра незаконную аперацыю медыкі паведамілі міліцыянтам. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Стан дзяўчыны ўжо стабілізаваўся, яе перавялі ў звычайную палату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі