15:46 Чыноўнікі заявілі, што храма Суворава ў Беларусі не будзе

Храма Суворава ў Беларусі не будзе. Грамадская акцыя супраць прысвячэння храма, які будуецца ў горадзе Кобрын Брэсцкай вобласці,  расійскаму палкаводцу дала плён.

Брэсцкі абласны выканкам і мясцовыя кобрынскія ўлады даслалі адказы на лісты Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Таварыства беларускай мовы і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чыноўнікі паведамілі, што храм, які будуецца, мае іншую назву, а з’яўленне чутак спісалі на «некаторыя СМІ і асобных прадстаўнікоў грамадскасці Кобрына».

Падобную заяву раней зрабіла прэс-служба Беларускага Экзархату. Аднак ніхто не патлумачыў, якім чынам на латарэйныя білеты, выпушчаныя на замову Кобрынскага райвыканкаму, патрапіла інфармацыя пра «праект сувораўскага храма-помніка».


Адзначае сайт газеты «Салідарнасць»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі