15:34 Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў мінскім метро

Жыхарка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці скончыла жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік мінскага метро на станцыі “Плошча Леніна” Гэта адбылося сёння раніцай, каля 10:30.  Рух па першай лініі метрапалітэна перапыніўся больш чым на 20 хвілін - столькі спатрэбілася, каб дастаць знявечанае цела з-пад цягніка.

У вагонах саставаў, што сталі на іншых станцыях метро, на некалькі хвілін пагасілі святло — нібыта паведамляючы ўстрывожаным пасажырам: загінуў чалавек.

Смерць прыйшла да самагубцы ад удара аб лабавое шкло цягніка. Распавядае Ганна, якая была на месцы трагедыі.

Ганна: “Лабавое шкло цягніка... Палова была выбітая цалкам!”

Зараз пра прычыны трагедыі можна толькі здагадвацца, але хутчэй за ўсё жыццё жанчыны абарвалося праз няшчаснае каханне.

Ганна: “Яна пакінула перадсмяротную цыдулку на купюры, якая ляжала ў пашпарце”.

На звычайнай банкноце ў 50 долараў — надпіс “Алег, я да цябе дабяруся”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі