15:18 У Гродне пачаў працу незалежны моладзевы інтэрнет-праект “Твой Стыль”
Сёння ў Гродне пачаў працу незалежны моладзевы інтэрнет-праект “Твой Стыль”. Цяпер мясцовая моладзь зможа выпускаць сваю віртуальную газету, а
таксама ствараць свае радыё-перадачы на любыя тэмы. Адрас інтэрнет-праекта — http://www.t-styl.info/.
Галоўнай асаблівасцю рэсурса “Твой Стыль” па словах аднаго з кіраўнікоў праекта Вітаўта Рудніка, з’яўляецца тое, што ён носіць адкрыты характар. Адпаведна практычна кожны гродзенец зможа прыняць удзел у выпуску on-line газеты, першы нумар якой свет убачыў сёння, ці інтэрнет-радыё, перадачы да якой ужо рыхтуюцца моладзю.
Пакуль рэдакцыя “Стылю” цалкам складаецца з навучэнцаў гродзенскай Школы Маладога Журналіста, але хутка распачнецца цыкл адкрытых майстар-класаў па асновах журналістыкі для ўсіх жадаючых, дзе, як лічыць, Вітаўт Руднік, і будуць рыхтавацца новыя карэспандэнты для газеты і радыё “Твой Стыль”.
Алесь Залеўскі, Еўрарадыё, Гродна