150 тысяч прадпрымальнікаў могуць стаць беспрацоўнымі - Аляксандр Патупа

1700 жадаючых зарэгістраваць унітарныя прадпрыемствы налічыла сярод 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў па ўсёй краіне Міністэрства эканомікі Беларусі.

Праўда, па звестках Беларускага саюза прадпрымальнікаў у пачатку верасня іх было ўсяго некалькі дзесяткаў (у Мінску падалі заявы толькі 14 чалавек).

“Працэс рэгістрацыі на сённяшні дзень, г. зн. выкананне 760-га ўказа мы лічым проста правальным. І якімі тут лічбамі не круці, яно так і ёсць”, кажа кіраўнік Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа.

Ён прыгадвае праведзенае летам сацыялагічнае даследаванне, паводле якога перарэгістравацца ва УП выказалі жаданне толькі 5-6% індывідуальных прадпрымальнікаў (каля 10 тысяч чалавек).

Але Патупа дапускае, што пасля адпаведных захадаў заявы могуць падаць максімум 20% ІП (з месцаў ужо паступаюць сігналы, што на людзей ціснуць). Але і гэта фантастычная лічба, на якую, праўда, спадзяецца Мінэканомікі.

Кіраўнік Беларускага саюза прадпрымальнікаў кажа, што ініцыятары праекта ў свой час не падумалі, што ў выніку перагістрацыі каля 150-160 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў у 2008 годзе могуць стаць беспрацоўнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі