15 сакавіка ў Курапатах будуць аднаўляцца знішчаныя вандаламі крыжы
Прыняць удзел у працах па аднаўленні ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам зламаных вандаламі дзесяткаў крыжоў заклікае грамадзян кіраўніцтва Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Акцыя прызначаная на 15 сакавіка. Нагадаем, акт вандалізму быў учынены
некалькі дзён таму. Ва ўсходняй частцы ўрочышча былі зламаныя 36
крыжоў.
Паводле словаў актывіста КХП-БНФ Валерыя Буйвала, "па маштабах гэты акт можна параўнаць толькі з падзеямі 2001 года, калі ўлады зрабілі спробу знішчэння Курапатаў".
БелаПАН
Паводле словаў актывіста КХП-БНФ Валерыя Буйвала, "па маштабах гэты акт можна параўнаць толькі з падзеямі 2001 года, калі ўлады зрабілі спробу знішчэння Курапатаў".
БелаПАН