14:36 У Мінску пачаўся збор подпісаў за вяртанне вернікам касцёла

Амаль 800 подпісаў сабрана вернікамі пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. Яны просяць вярнуць мінскай рыма-каталіцкай парафіі святога Язэпа комплекс будынкаў кляштара бернардынцаў разам з касцёлам, размешчаных на вуліцы Кірыла і Мятода.

Акцыя пачалася пасля таго, як стала вядома пра планы Мінгарвыканкаму перадаць будынкі XVII стагоддзя інвестарам. Пасля рэканструкцыі іх мяркуюць прыстасаваць пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння.

Збор подпісаў распачало таксама і Таварыства беларускай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі