14:15 Невядомыя пашкодзілі машыну Іны Кулей

Невядомыя пашкодзілі машыну Іны Кулей, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
Кулей таксама ўзначальвае грамадскі камітэт у абарону рэпрэсіраваных "Салідарнасць". Паводле слоў прэс-сакратара Мілінкевіча Паўла Мажэйкі, у машыне было праколата два колы, а таксама на ёй быў зроблены надпіс "Дзякуй за адукацыю".

Сама Кулей пераканана, што гэтыя дзеянні звязаны з рэалізацыяй адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы. Гэта праграма, нагадаем, дае магчымасць вучыцца ў суседняй краіне студэнтам, якія адлічаны з беларускіх ВНУ па палітычных матывах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі