13 верасня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

13 верасня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

На Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак, 13 верасня, прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9577 да 1,9563 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2030 да 2,1961 рубля. А вось курс расійскай валюты вырас: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0180 беларускага (у панядзелак — 3,0100).

Беларускі рубель да кошыка валют ніяк не змяніўся.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 12 верасня, курс долара ЗША вырас — з 1,9477 да 1,9577 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1953 да 2,2030 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі