13 траўня курс долара ў Беларусі вырас на 32 рублі

13 траўня курс долара ў Беларусі вырас на 32 рублі

У пятніцу, 13 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША ў Беларусі вырас на 32 рублі і складае 19 266, курс еўра знізіўся на 128 — да 21 845, курс расійскага рубля нязначна вырас — з Br296,46 да 296,61 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,10%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 12 траўня, курс долара ЗША ў Беларусі знізіўся на 227 рублёў — да 19 234, курс еўра — на 192 і складаў 21 973 рублі, курс расійскага рубля вырас з 293,67 да 296,46 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі