12:54 У Маларыцкім раёне бацюшка прыняў удзел у рэйдзе супрацоўнікаў МНС

Незвычайная акцыя прайшла ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Супрацоўнікі мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд разам з праваслаўным святаром айцом Мікалаем. Яны наведвалі дамы ў Маларыце і прыгараднай вёсцы Замшаны. Прадстаўнікоў пажарнага нагляду цікавіла пажарная бяспека жылых памяшканняў, а таксама самаробныя «электражучкі». Асаблівая ўвага надавалася дамам і кватэрам, дзе жывуць шматдзетныя сем’і.

Аднымі пропаведзямі справа не абышлася, удзельнікамі рэйда былі складзеныя некалькі пратаколаў на парушальнікаў, адзначае газета «Вечерний Брест».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі