Вы тут

12 выпадкаў малярыі, 6 — ліхаманкі дэнге зарэгістравана сёлета ў Беларусі

БЕЛТА

Сёлета ў Беларусі зарэгістравана 12 завозных выпадкаў малярыі і 6 — ліхаманкі дэнге. Такія лічбы назваў загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч, перадае БЕЛТА.

"З завозных інфекцый у нас на першым месцы малярыя — сёлета ўжо прывезлі 12 выпадкаў. Людзі прыязджаюць, як правіла, з краін Афрыкі", — падзяліўся падрабязнасцямі спецыяліст. 

На другім месцы Пашковіч назваў ліхаманку дэнге — 6 выпадкаў. Гэтая хвароба перадаецца пры ўкусах камароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.