12 верасня ў цэнтр Мінска не прапусцяць ні ровары, ні сабакаў

Мінская міліцыя забараняе прыязджаць на гулянні ў Дзень горада на роварах і браць з сабою хатніх жывёлаў. Месцы правядзення масавых мерапрыемстваў абгароджаныя турнікетамі. Тым, хто жадае патрапіць на свята, давядзецца прайсці праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя металадэтэктарамі. У зону свята нельга праносіць зброю, алкагольныя і спіртныя напоі і ўвогуле любыя напоі ў шкляных бутэльках, а таксама буйнагабарытныя рэчы. Дазволеныя ж толькі безалкагольныя ахаладжальныя напоі ў празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш за 0,5 літра.

У мэтах бяспекі ў месцах масавых гулянняў будзе шырока выкарыстанае відэаназіранне, паведамляе тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі