11 траўня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

11 траўня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У чацвер, 11 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8855 да 1,8719, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0520 да 2,0372. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2767 беларускага (у сераду — 3,2468).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 10 траўня, курс долара ЗША вырас — з 1,8824 да 1,8855, а курс еўра знізіўся — з 2,0728 да 2,0520.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі