10 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся
![10 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/977064983fotolia715_0.jpg.webp?itok=FFudcnWu)
У сераду, 10 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8824 да 1,8855, курс еўра знізіўся — 2,0728 да 2,0520. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2468 беларускага (у пятніцу — 3,2481).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 5 траўня, курс долара ЗША вырас — з 1,8834 да 1,8934 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0517 да 2,0756.