12-гадовага хлопчыка затрымалі падчас Маршу Еднасці за малюнак на асфальце

12-гадовага хлопчыка затрымалі падчас Маршу Еднасці за малюнак на асфальце

У Мінску падчас Маршу Еднасці 6 верасня затрымалі 12-гадовага хлопчыка Яраслава. Яго даставілі ў Цэнтральнае РУУС за тое, што на праспекце Пераможцаў ён напісаў на асфальце "3%". 

Па словах яго маці Юліі, хлопчык дамовіўся сустрэцца з бацькам каля гандлёвага цэнтра Galleria Minsk, прайсціся па крамах, а потым, магчыма, зазірнуць на мітынг. Хлопчык не дачакаўся тату і далучыўся да маршу, які ішоў міма яго па праспекце Пераможцаў. Разам з іншымі ўдзельнікамі падлетак дайшоў да месца, дзе стаяла спецтэхніка і дзяжурылі сілавікі.

"Ён убачыў балончык з фарбай (там усе малявалі) і намаляваў таксама "3%" на асфальце. Нічога такога — лічба і два нулікі. Ён ніякіх ганебных воклічаў і карыкатур не маляваў", — распавядае маці ў каментары TUT.by. 

Неўзабаве пасля гэтага Яраслава затрымалі. Жанчыны, якія стаялі побач, спрабавалі абараніць хлопца. "Ён сказаў, што нейкая жанчына крычала "Гэта мой сын", і яе таксама забралі. Я не ведаю, як яе клічуць, але вельмі хвалююся за яе", — дадае Юлія.

Міліцыянты паведамілі маці, што яе сына затрымалі. На хлопчыка склалі пратакол. 

Таксама ў РУУС прагледзелі фота і відэа на тэлефоне Яраслава і забралі яго "на экспертызу": яна можа адбывацца да 10 дзён. Нагодай стала тое, што ў смартфоне былі відэа з іншых акцый, дзе пабываў падлетак.

Яраслава адпусцілі з РУУС у той жа вечар. Маці сказалі, што яго могуць паставіць на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі