11:50 Айчынныя канструктары вынайшлі самаходны мінамёт

Новы самаходны мінамёт з’явіцца на ўзбраенні беларускага войска. Ён створаны айчыннымі канструктарамі і зараз праходзіць выпрабаванні на палігоне. Унікальная зброя паўстала на базе 120-міліметровага мінамёта савецкай вытворчасці. Аднак, у адрозненне ад яго, беларуская навінка размешчаная на шасі лёгкабраніраванага шматмэтавага цягача.

Гэта не толькі забяспечвае высокую рухомасць мінамёта, але і надзейную абарону экіпажа. Мяркуецца, што самаходны мінамёт не толькі паступіць у беларускае войска, але і будзе пастаўляцца на экспарт, паведамляе сайт ont.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі