11:02 Японец за 6 гадоў выкраў 3 977 трусікаў і 355 станікаў

Японская паліцыя знайшла ў кватэры жыхара Хірасімы Сігэа Кадамы больш за 4 тысячы элементаў жаночай бялізны, якія ён выкраў за шэсць гадоў лазання па чужых вокнах.

 Як паведаміў прадстаўнік паліцыі, у кватэры 54-гадовага будаўніка знойдзеныя 3 977 трусікаў, 355 бюстгальтараў і 10 пар панчох. Па словах паліцыянта, Кадама не браў у дамах, куды ён пранікаў праз акно, ніякіх каштоўнасцяў, але "калі там мелася жаночая бялізна — то яго цікавіла ўсё", паведамляе інтэрнет-выданне Gazeta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі