Вы тут

100 выпадкаў педафіліі выявілі на Віцебшчыне за сем месяцаў

vitebsk.mvd.gov.by

За сем месяцаў 2019 года ў Віцебскай вобласці выяўлен каля ста дзяцей, якія пацярпелі ад педафіліі. Больш за траціну з іх — малалетнія.

Па колькасці выпадкаў педафіліі Віцебская вобласць займае сумнае першынство па краіне, адзначае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Выявіць выпадкі педафіліі часцй за ўсё ўдаецца дзякуючы пабочным фактарам. Напрыклад, у адным з садкоў педагогі звярнулі ўвагу на малюнкі аднаго дзіцяці. "У размове з псіхолагамі хлопчык разгаварыўся і распавёў пра тое, што доўгі час яго гвалтаваў родны дзядзька", — распавёў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Іван Кароткі.

Міліцыянт падкрэслівае, што гвалтам займаюцца як асацыяльныя асобы, так і ўзорныя сем'яніны. Так, у адным з раёнаў вобласці шматдзетны бацька, які меў станоўчыя характарыстыкі, здзяйсняў сексуальныя дзеянні са сваёй дачкой 2007 года. Таксама ахвярай мужчыны стала і яго родная сястра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.