1 красавіка скончылася: прызнаемся, якімі навінамі мы вас разыгралі

1 красавіка скончылася: прызнаемся, якімі навінамі мы вас разыгралі

1 красавіка журналістаў хлебам не кармі — дай разыграць чытачоў. І Еўрарадыё туды ж! Але дзень жартаў скончыўся, і цяпер, каб пачысціць карму, мы прызнаемся, якія навіны прыдумалі 1 красавіка.

Ну і, нарэшце, навіна пра тое, што новым галоўным рэдактарам Еўрарадыё стаў Аляксей Карпека, а Павел Свярдлоў з’ехаў вучыцца ў ЗША. Мы так баяліся, што нам павераць, што нават не сталі публікаваць гэты тэкст на сайце. Тым не менш у нас атрымалася разыграць цэлы тэлеканал “Белсат”, які апублікаваў выдатны тэкст пра Аляксея Карпеку!

Насамрэч, у нашай навіне шмат праўды. За год наведвальнасць сайта Еўрарадыё сапраўды вырасла ў тры разы, і ў нас сапраўды падабралася цікавая маладая каманда журналістаў. А Павел Свярдлоў сапраўды сыйшоў. У адпачынак. На тыдзень — каб падрыхтавацца да чэмпіяната Беларусі па “Што? Дзе? Калі?”, які пройдзе на выходных. Неўзабаве ён ізноў з’явіцца ў эфіры і працягне кіраваць кантэнтам Еўрарадыё. А Аляксей Карпека па-ранейшаму будзе радаваць вас крутымі рэпартажамі і эсэ!

З гэтымі навінамі ў нас атрымалася разыграць не толькі нашых чытачоў і слухачоў, але і некаторыя іншыя СМІ. Свярдлова дык і ўвогуле ўжо спісалі і адправілі ў Амерыку нават сябры. А вось карыстальнікі "Тэлеграма" былі няўмольныя, і ў кожным нашым укідзе адразу вылічалі фэйк. Таму падпісвайцеся, калі ласка, на тэлеграм-канал Еўрарадыё, каб быць сярод самых дасведчаных і пільных нашых чытачоў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі