"Зыба" будзе гуляць да раніцы: барам на тусовачнай вуліцы можна працаваць да 4-й

"Зыба" будзе гуляць да раніцы: барам на тусовачнай вуліцы можна працаваць да 4-й

Барам на "тусовачнай" вуліцы Зыбіцкай у Мінску дазволілі працаваць да 4-й гадзіны раніцы. Пра гэта паведамляе ў сваім блогу рэстаратар Іван Мураўёў:

"Зыба" будзе гуляць да раніцы: барам на тусовачнай вуліцы можна працаваць да 4-й

"Гэтай раніцай на Зыбіцкую ізноў прыйшла міліцыя... Узначальваў камісію начальнік РУУС Цэнтральнага раёна Артур Шахлай. Уладальнік адной з "пітных установаў", размешчаных у "барным доміку" на Зыбіцкай, 6, так апісвае сітуацыю:

"Артур Уладзіміравіч быў у добрым настроі і спытаў: "А чаму некаторыя ўстановы тут працуюць да 23:00, іншыя да гадзіны ночы, а некаторыя да 4-й раніцы? Не добра! І пагадзіўся падпісаць установам рэжым працы да 4:00".

Для гэтага неабходна прыехаць у РУУС Цэнтральнага раёна і напісаць заяву. Было абяцана, што графік ўзгодняць всем! Гуляем цяпер да раніцы! Будзьма!"

У чэрвені вуліца Зыбіцкая ў Мінску стала аб'ектам пільнай увагі гарадскіх уладаў. Туды прыйшло некалькі праверак, па выніках якіх тром барам забаранілі працаваць пазней за 23-ю.

Улады спасылаюцца на дрэнную крымінагенную сітуацыю на тусовачнай вуліцы. Маўляў, з пачатку года там было зафіксавана шэсць злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі