З'явіліся кадры з пабітым хакеістам Андрэем Стасем

З'явіліся кадры з пабітым хакеістам Андрэем Стасем

Пасля бойкі на навагоднім карпаратыве беларускі хакеіст омскага "Авангарда" Андрэй Стась выйшаў на лёд. Яго клуб 3 студзеня гуляў у Пекіне з мясцовым "Куньлунем" і выйграў з лікам 4:0.

Андрэй Стась гуляў у масцы, якая цалкам закрывае твар. На кадрах з трансляцыі бачна, што ў хакеіста сіняк пад вокам. 

Як паведамлялася раней, Стась пабіўся з Міхаілам Фісенкам на навагоднім карпаратыве. Яго жонку Валерыю Курыльскую, якая палезла разнімаць бойку, стукнуў іншы гулец "Авангарда" — Максім Чудзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі